Тое, што адбываецца ў Беларусі, мае вялікае значэнне не толькі для беларусаў, але і для Польшчы і Еўропы, лічыць прэм'ер Матэвуш Маравецкі. Перад сустрэчай з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай кіраўнік урада падкрэсліў, што Польшча павінна дапамагчы ўсходняму суседу:
- Беларусы пераадолелі страх і паказваюць усёй Еўропе, што яны хочуць быць свабоднай, дэмакратычнай і прававой дзяржавай. Польшча дапамагае беларусам прыняць рашэнне па гэтай справе. Мы робім тое, што польская дэмакратычная ўлада павінна зрабіць. Падобным чынам у 2006 годзе зрабіў тагачасны прэзідэнт Лех Качыньскі, які двойчы – перад і пасля выбараў, размаўляў з супернікам Аляксандра Лукашэнкі на выбарах Аляксандрам Мілінкевічам.
Матэвуш Маравецкі і Святлана Ціханоўская сустрэнуцца з беларусамі, якія жывуць у Польшчы, а потым са студэнтамі Варшаўскага ўніверсітэта.
аз