Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ўручыў Святлане Ціханоўскай ключы ад новай сядзібы Беларускага дома ў Варшаве. «Гэта сімвалічны доказ нашай салідарнасці з беларускім народам», - сказаў кіраўнік польскага ўрада.
Матэвуш Маравецкі выказаў надзею, што гэты падарунак будзе садзейнічаць барацьбе за свабодную Беларусь:
- Хай сімвалам нашай салідарнасць з’яўляецца перадача ключоў да новага Беларускага дома ў Варшаве, то бок сядзібы беларусаў, якія будуць клапаціцца пра тое, каб гэтае змаганне за свабоду, незалежнасьць і дэмакратыю закончылася поспехам.
Беларускі дом - гэта арганізацыя, якая падтрымлівае грамадзянскія ініцыятывы і незалежную журналістыку ў Беларусі. Сядзіба Асацыяцыі знаходзіцца на вуліцы Вейскай(Wiejska) побач з будынкам Сейма. Новае месца размешчанае ў раёне Саская Кемпа (Saska Kępa).
аз