Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі падзякаваў апазіцыйным дэпутатам за супрацу з урадам па справе Беларусі. Адказваючы на пытанні карыстальнікаў адной з сацыяльных сетак, кіраўнік урада адзначыў, што аднадушны голас Польшчы па справе дэмакратыі ў суседняй краіне вельмі важны:
- Я хачу падзякаваць апазіцыйным дэпутатам, паколькі па справе Беларусі і апазіцыя і ўрадавая кааліцыя гавораць у адзін голас. Гэта вельмі важнае, паколькі нашая агульная пазіцыя мае большае значэнне на Захадзе. Я дзякую таксама еўрадэпутатам, сярод якіх : Анна Фатыга, Рышард Легутка і Роберт Бедрань. Дзякую за іх заангажаванне і прасоўванне пытання Беларусі на форуме Еўрапарламента. Гэта вельмі важнае і я ўсім за гэта дзякую.
Прэм'ер дадаў, што Польшча нязменна падтрымлівае незалежнасць Беларусі і памкненні беларускага народа да дэмакратыі.
Нагадваем, учора ў Варшаве Матэвуш Маравецкі размаўляў са Святланай Ціханоўскай. Падчас супольнай сустрэчы з беларусамі, якія пражываюць у Польшчы, кіраўнік польскага ўраду перадаў Ціханоўскай ключы да новай сядзібы „Беларускага дома” ў Варшаве. Ён падкрэсліў, што гэта сымвалічны жэст салідарнасці з беларускім народам.
аз