Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У выходныя ў Польшчы пройдзе акцыя «Святло для Беларусі»

10.09.2020 10:02
Адміністрацыйныя будынкі ў Польшчы будуць падсвечаны колерамі беларускага сцяга.
  .
Пратэсты ў Беларусі.PAP/EPA/STRINGER

Нацыянальны цэнтр культуры заклікае, каб у гэтыя выхадныя (12-13 верасня) будынкі ўстаноў культуры і іншыя грамадскія аб'екты былі падсветленыя ў колеры гістарычнага нацыянальнага сцяга Беларусі.

Акцыя павінна быць жэстам салідарнасці з беларускімі суседзямі, якія мужна і рашуча выступаюць за дэмакратыю і свабоду, кажа дырэктар Нацыянальнага цэнтра культуры Рафал Вісьнеўскі (Rafał Wiśniewski):

- Сёлета мы адзначаем 40-годдзе стварэння Незалежнага самакіроўнага прафэсійнага саюза „Салідарнасць”. Цяпер польская салідарнасць яшчэ больш патрэбная. Нацыянальны цэнтр культуры разам з Інстытутам Адама Міцкевіча і Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны плануе акцыю, у рамках якой у суботу і нядзелю польскія ўстановы культуры і будынкі дзяржаўнай адміністрацыі, а нават прыватныя дамы будуць падсвечаныя ў колеры бел-чырвоба-белыя. Такім чынам мы хочам выказаць сваю салідарнасць з беларусамі. 

Польшча падтрымлівае Беларусь ад пачатку крызісу, які ўзнік у краіне месяц таму, нагадвае віцэ-міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслаў Сэлін (Jarosław Sellin).

- Польшча падтрымлівае Беларусь у крызісе, які ўзнік месяц таму не толькі сымвалічна. Мы падрыхтавалі рэальную праграму дапамогі. Зразумела, гэткі сімвалічны жэст таксама важны. Трэба нагадваць свету пра тое, што адбываецца ў важнай еўрапейскай краіне , якой з’яўляецца Беларусь. Імкненні беларускага народа заслугоўваюць міжнароднай падтрымкі. Можа ўжо час закончыць адну з апошніх дыктатураў у Еўропе. Нагадваю, гэта воля большасці беларуская народу.

Акцыя #lightforbelarus (бел. «Святло для Беларусі») праходзіць па ўсім свеце. Нацыянальны цэнтр культуры спадзяецца, перш за ўсё, на шырокі водгук устаноў і звычайных палякаў. Калі немагчыма выкарыстаць светлавую праекцыю, арганізатары просяць далучыцца да акцыі, вывесіўшы сцяг альбо сімвалічна выкарыстаць колеры гістарычнага сцяга Беларусі.

аз