Беларуская Служба

Сёння польскія і беларускія артысты выступяць з супольным канцэртам у знак салідарнасці з Беларуссю

11.09.2020 15:00
Канцэрт будзе паказаны па трох польскіх каналах і па тэлебачанні «Белсат».
  . , 10  2020
Хапун мірных пратэстоўцаў. Мінск, 10 верасня 2020 года PAP/EPA/STRINGER

Сёння польскія і беларускія артысты выступяць з супольным канцэртам у знак салідарнасці з грамадзянамі Беларусі, якія паўсталі супраць рэжыму. Канцэрт арганізоўвае Нацыянальны цэнтр культуры Польшчы і дзяржаўнае Польскае тэлебачанне. Канцэрт будзе паказаны па трох польскіх каналах і па тэлебачанні «Белсат».

У канцэрце прымуць удзел зоркі польскай музычнай сцэны Эдыта Гурняк, Станіслаў Сойка, Катажына Цэрэквіцка, Славэк Унятоўскі ды іншыя. З беларускага боку выступяць Лявон Вольскі, Вераніка Круглова, Shuma, Віктар Шалкевіч ды Зміцер Вайцюшкевіч, – распавяла прэс-сакратар Нацыянальнага цэнтру культуры Яана Банцароўска (Joanna Bancerowska).

- Нацыянальны цэнтр культуры супрацоўнічае з артыстамі з Беларусі, яны запрашаюцца на нашыя перыядычныя мерапрыемствы і з’яўляюцца стыпендыятамі праграмы «Gaude Polonia». Яны прыязджаюць на фестываль «Усход культуры», на фестываль «Eufonie». Мы добра разумеем іх вельмі цяжкую сітуацыю, салідарызуем з тым, што адбываецца ў Беларусі і хочам падтрымаць нашых суседзяў, у прыватнасці людзей культуры.

Акрамя музыкаў, на сцэне выступіць беларус Максім Войцюль – вядучы майстар сцэны Нацыянальнага польскага балету.

вс