Сёння польскія і беларускія артысты выступяць з супольным канцэртам у знак салідарнасці з грамадзянамі Беларусі, якія паўсталі супраць рэжыму. Канцэрт арганізоўвае Нацыянальны цэнтр культуры Польшчы і дзяржаўнае Польскае тэлебачанне. Канцэрт будзе паказаны па трох польскіх каналах і па тэлебачанні «Белсат».
У канцэрце прымуць удзел зоркі польскай музычнай сцэны Эдыта Гурняк, Станіслаў Сойка, Катажына Цэрэквіцка, Славэк Унятоўскі ды іншыя. З беларускага боку выступяць Лявон Вольскі, Вераніка Круглова, Shuma, Віктар Шалкевіч ды Зміцер Вайцюшкевіч, – распавяла прэс-сакратар Нацыянальнага цэнтру культуры Яана Банцароўска (Joanna Bancerowska).
- Нацыянальны цэнтр культуры супрацоўнічае з артыстамі з Беларусі, яны запрашаюцца на нашыя перыядычныя мерапрыемствы і з’яўляюцца стыпендыятамі праграмы «Gaude Polonia». Яны прыязджаюць на фестываль «Усход культуры», на фестываль «Eufonie». Мы добра разумеем іх вельмі цяжкую сітуацыю, салідарызуем з тым, што адбываецца ў Беларусі і хочам падтрымаць нашых суседзяў, у прыватнасці людзей культуры.
Акрамя музыкаў, на сцэне выступіць беларус Максім Войцюль – вядучы майстар сцэны Нацыянальнага польскага балету.
вс