Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 603 новыя выпадкі каранавіруснай інфекцыі. За апошнія суткі ад COVID-19 памерлі 13 чалавек. Выздаравелі 877 пацыентаў.
Найбольшая колькасць новых інфекцый была зафіксавана ў Малапольскім (93), Паморскім (79) і Сілезскім (72) ваяводствах. Найменшая - у Падляскім ваяводстве (5).
Міністэрства аховы здароўя таксама паведамляе, што ў большасці пацыентаў, якія памерлі былі таксама іншыя хранічныя захворванні.
Ведамства таксама паведаміла, што за апошнія суткі была праведзеныя больш за 21 тысяча тэстаў на наяўнасць каранавіруса.
З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана 73 650 заражэнняў каранавірусам. Памерлі 2 182 пацыентаў, 59 725 чалавек выздаравелі.
аз