Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Тыдзень выхавання пачынаецца ў Каталіцкім касцёле Польшчы

13.09.2020 08:20
Будаванне спелых, глыбокіх адносінаў, якія базуюцца на любові, гэта ўмова эфектыўнасці працэсу выхавання.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com

У Каталіцкім касцёле Польшчы пачынаецца сёння акцыя пад назваю "Тыдзень выхавання". У звароце да вернікаў святары адзначаюць, што будаванне спелых, глыбокіх адносінаў, якія базуюцца на любові, гэта ўмова эфектыўнасці працэсу выхавання.

У лісце ідзе гаворка пра важнае значэнне выхавання дзяцей, каб прывіць ім такія каштоўнасці, як адзінства, братэрства і будаванне адносінаў, таксама ў сувязі з пандэміяй. “Паявілася новае пытанне – як будаваць разам сем’і, як адбудоўваць адзінства, сувязі, як жыць для іншых”, - распавёў прэс-сакратар Эпікапату Польшчы Лешэк Гэнсяк.

У нашы часы адной з самых вялікіх цяжкасцяў з’яўляецца жыццё паводле Евангелля. “Мы, хрысціяне, католікі, павінны памятаць, што наша тоеснасць упісана ў Евангелле, гэта нешта вельмі канкрэтнае”, - адзначыў святар і дадаў, што неабходна Евангелле мець, чытаць і  старацца паводле яго паступаць.

З нагоды Тыдня выхавання Камісія каталіцкага выхавання разам з Радай каталіцкіх школ падрыхтавала дапаможныя матэрыялы для настаўнікаў. Аўтары звяртаюць увагу між іншым на постаць папы рымскага Яна Паўла ІІ, які быў чалавекам, які выдатна ўмеў будаваць міжчалавечыя адносіны.   

нг