Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Колькасць замежнікаў, зарэгістраваных у Кампаніі сацыяльнага страхавання, складае больш за 658 тысяч

15.09.2020 09:30
Гэта азначае, што мы вяртаемся да сітуацыі да пандэміі – гаворыць старшыня ZUS Гертруда Усцінская.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Колькасць замежнікаў, зарэгістраваных у ZUS (Кампанія сацыяльнага страхавання), на канец жніўня гэтага года склала 658,2 тысячы, гэта значыць на 30 тысяч больш, чым у ліпені. Гэта азначае, што мы вяртаемся да сітуацыі да пандэміі – гаворыць старшыня ZUS Гертруда Усцінска.

За некалькі гадоў ZUS павялічыў колькасць грамадзян з больш чым 170 краін, якія працуюць у Польшчы. На канец 2015 года ва ўстанове сацыяльнага страхавання было 185 тысяч застрахаваных замежнікаў. Праз год іх было ўжо 293 000, і яшчэ 16 000 прыезджых стварылі ўласную справу. Самы вялікі скачок быў у 2017 і 2018 гадах.

Паводле інфармацыі, прадстаўленай Кампаніяй сацыяльнага страхавання, на канец жніўня гэтага года колькасць іншаземцаў, якія стаяць на ўліку на сацыяльным забеспячэнні, складала 658 000.

«Эпідэмія COVID-19, несумненна, паўплывала на колькасць працуючых замежнікаў у Польшчы. Колькасць замежнікаў, зарэгістраваных у ZUS на канец жніўня гэтага года, склала 658,2 тыс., гэта значыць на 30 тыс. больш, чым у ліпені. Гэта азначае, што мы вяртаемся да сітуацыі перад пандэміяй», – кажа праф. Гертруда Усцінская.
Кіраўнік кампаніі паведаміла, што найбольшая колькасць замежнікаў, якія зарэгістраваныя ў ZUS, паходзіць з Украіны – 480,9 тысячы. «Беларусы на другім месцы – 44,1 тыс., грузіны – на трэцім – 10,5 тыс»., – адзначыла яна.

Найбольшы рост у параўнанні з ліпенем быў зафіксаваны ў выпадку грамадзян Украіны – на 27,2 тысячы. «Колькасць застрахаваных замежнікаў па-ранейшаму дынамічна расце, і да канца верасня яна ўжо павінна перавысіць узровень з лютага, гэта значыць да пандэміі», – каментуе прафесар.

У сістэме зарэгістраваныя таксама грамадзяне больш аддаленых, часта экзатычных краін. Сярод іншых гэта людзі з Батсваны, Каба-Вердэ і Выспы св. Томаса.

Старшыня ZUS звярнула ўвагу на тое, што ў апошнія месяцы назіраецца рост колькасці кампаній і застрахаваных асоб, у тым ліку замежнікаў.

ав