Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Пакуль жывыя, мы будзем сюды прыходзіць!»

17.09.2020 16:12
17 верасня прайшла дэманстрацыя перад Амбасадай Расіі ў Варшаве
Ілюстрацыйны здымакPAP/Rafał Guz

У 81-ю гадавіну нападу СССР на Польшчу, перад брамай пасольства Расійскай Федэрацыі адбылася дэманстрацыя. Асноўнай мэтай акцыі было ўзгадаць савецкія злачынствы і ўшанаваць памяць іх ахвяр.

Суарганізатар дэманстрацыі і старшыня варшаўскага клуба «Gazeta Polska» Адам Бароўскі звярнуў увагу на тое, што гадавіна 17 верасня, то бок нападу СССР на Польшчу, менш прысутная ў свядомасці палякаў, чым 1 верасня.
Актывіст дэмакратычнай апазіцыі часоў Польскай Народнай Рэспублікі дадаў, што дэманстрацыя ладзіцца ўжо некалькі гадоў, у тым ліку дзеля гістарычнай праўды.

- Мы сказалі сабе, што пакуль мы жывыя, мы будзем прыязджаць сюды і нагадваць гаспадарам Крамля, што яны нясуць адказнасць за пачатак Другой сусветнай вайны. Ужо некалькі гадоў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін спрабуе змяніць гісторыю.

Галоўны рэдактар «Gazeta Polska» Томаш Сакевіч адзначыў, што пратэст мае падвойнае значэнне. З аднаго боку, гэта нагадванне пра гадавіну нападу СССР на Польшчу, а з іншага – асуджэнне цяперашняй палітыка Расіі ў Еўропе.

юл