„80 гадоў таму пачалася місія Вітальда Пілецкага, падчас якой ён дабравольцам адправіўся ў нямецкі канцлагер у Асвенцыме, стварыў там рух супраціву і напісаў справаздачу аб Галакосце”, - нагадаў у Твітэры намеснік прэм'ера, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі(Piotr Gliński).
„Мы абавязаны нагадаць пра заслугі аднаго з найвялікшых герояў у гісторыі свету”, - дадаў віцэ-прэм’ер.
Вітальд Пілецкі праславіўся тым, што дабравольцам адправіўся ў канцлагер „Аўшвіц”, дзе стварыў падпольную арганізацыю. Ён першы перадаў на волю інфармацыю аб нацысцкіх злачынствах у канцлагеры, аказваў дапамогу вязням, арганізаваў некалькі ўцёкаў. Пасля таго, як Вітальд Пілецкі сам уцёк з канцлагеру, ён змагаўся ў Варшаўскім паўстанні. Пасля вайны ротмістр быў арыштаваны камуністычнымі ўладамі і расстраляны 25 траўня 1948 года ў варшаўскай турме на вуліцы Ракавецкай.
Жыццё Пілецкага цесна звязана з Беларуссю. Перад вайной ён жыў у маёнтку Сукурчы пад Лідай. Тут нарадзіліся яго дзеці. На жаль, сёння ад маёнтку Пілецкіх не засталося нават слядоў.
аз