Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вуліцамі Варшавы прайшоў XIII Катынскі марш ценяў

20.09.2020 18:05
Гістарычна-рэканструкцыйнае мерапрыемства пачалося перад Музеем Войска Польскага ў Варшаве.
   XIII   .
Вуліцамі Варшавы прайшоў XIII Катынскі марш ценяў.PAP/Rafał Guz

Па вуліцах Варшавы прайшоў XIII Катынскі марш ценяў. У цішыні і задуме 150 рэканструктараў з усяе Польшчы ўшанавалі памяць амаль 22 тысяч польскіх афіцэраў, забітых саветамі ў 1940 годзе ў Катыні і іншых месцах расстрэлу на Усходзе Еўропы.

Удзельнікі шэсця падкрэслівалі, што яно вяртае памяць пра тых, пра каго доўгія гады нельга было гаварыць.

Арганізатарамі  XIII Катынскага маршу ценяў былі Інстытут нацыянальнай памяці і Гістарычная група „Zgrupowanie Radosław”.

Гістарычна-рэканструкцыйнае мерапрыемства пачалося перад Музеем Войска Польскага. Яго ўдзельнікі прайшлі па Каралеўскім тракце і па вуліцах Старога горада да Помнікам загінулым і забітым на Усходзе Еўропы.

Рэканструктары былі апранутыя ў мундзіры польскіх афіцэраў 1939 года. Першапачаткова марш павінен быў адбыцца 8 красавіка, але быў перанесены з-за пандэміі каранавіруса.

аз