Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лідар кіруючай у Польшчы партыі заклікаў сваіх прыхільнікаў абараняць Касцёл і храмы

28.10.2020 11:23
Шматлікія аглядальнікі і каментатары ўспрынялі словы Качыньскага як заклік да вайны на ідэалагічным фоне.
Premier Mateusz Morawiecki i prezes PiS Jarosław Kaczyński
Premier Mateusz Morawiecki i prezes PiS Jarosław KaczyńskiTwitter/Prawo i Sprawiedliwość

Лідар кіруючай польскай кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і Справядлівасці», віцэ-прэм'ер Яраслаў Качыньскі, якога называюць «чалавекам нумар адзін у Польшчы», заклікаў членаў і прыхільнікаў партыі абараняць Каталіцкі касцёл і храмы. Паводле яго, у апошні час яны падвяргаюцца нападзенням і апаганьваюцца з боку «радыкальных дэманстрантаў». У заяве, апублікаванай у сетцы Facebook, Качыньскі папярэдзіў, што напады на каталіцкія храмы, якія носяць «характар ​​добра спланаваных дзеянняў», маюць на мэце «знішчыць Польшчу, польскую традыцыю і культуру».

Шматлікія аглядальнікі і каментатары ўспрынялі словы Качыньскага як заклік да вайны на ідэалагічным фоне.

У Польшчы працягваюцца масавыя пратэсты ў сувязі з рашэннем Кастытуцыйнага суда. Суд, які знаходзіцца пад уплывам «Права і справядлівасці», у аўторак тыдзень таму прыняў пастанову адносна абортаў. Суд прызнаў, што перарыванне цяжарнасці з-за паталогіі плода пярэчыць Канстытуцыі.

Згаданую пастанову падтрымлівае Каталіцкі касцёл і палітычныя партыі правага толка.

Супраць пастановы выступае пераважная большасць жанчын, якія выйшлі з пратэстамі на вуліцы гарадоў і населеных пунктаў. Здараліся выпадкі ўварвання пратэстоўцаў у касцёлы з плакатамі і лозунгамі, а таксама нанясення пратэстных графіці на будынкі храмаў. Пратэстуючыя жанчыны лічаць, што кіруючая партыя абʼявіла ім вайну.

вс

на фота: прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі (злева) і старшыня «Права і Справядлівасці», віцэ-прэм'ер Яраслаў Качыньскі (справа)