У Польшчы за апошнія суткі выкрыта 18 тыс. 820 новых выпадкаў заражэння SARS-CoV-2. Гэта рэкорд з пачатку эпідэміі. Агулам за час эпідэміі ў краіне пацверджана 299 тыс. выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.
За суткі памерла 236 чалавек. Агульная колькасць смяротных ахвяр у краіне склала 4 тыс. 851 чалавек.
Выздаравела 123 тыс. пацыентаў, якія хварэлі COVID-19 – згаданая хвароба развіваецца ў выпадку заражэння каранавірусам.
вс