Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кракаў адчуў моцны недахоп замежных турыстаў

15.12.2020 15:20
Сёлета госці гораду выдаткавалі 3,5 мільярда злотых, а год таму – 7,5 мільярдаў.
,
Вавель, Кракаў Фота: PAP/Łukasz Gągulski

У гэтым годзе Кракаў наведала амаль удвая менш турыстаў, чым у мінулым годзе, так вынікае з даследавання, праведзенага на замову Кракаўскага магістрата.

«Са студзеня па снежань Кракаў наведалі амаль 8 мільёнаў турыстаў, годам раней больш за 14 мільёнаў. Мы бачым, перш за ўсё, значнае зніжэнне колькасці замежных гасцей», – кажа аўтар даследавання доктар Кшыштаф Баркоўскі:

-Замежныя турысты – ледзьве 675 тысяч, а летась іх было больш за 3 млн. На дадатак амаль 50% інтурыстаў сёлета былі транзітам, яны не правялі аніводнай ночы ў Кракаве. Гэта наступства закрытых межаў.

Меншая колькасць турыстаў прывяла таксама да зніжэння даходаў старажытнай сталіцы Польшчы – Кракава. Сёлета госці гораду выдаткавалі 3,5 мільярда злотых, а год таму – 7,5 мільярдаў. Аналагічную суму турысты пакінулі ў горадзе ў 2010 годзе.

iar/эж