Супрацоўнікі паліцыі знайшлі ў кватэры аднаго з жыхароў гораду Олесьніца больш за 4,5 кілаграма амфетаміну і мефедрону. 18-гадовага мужчыну арыштавалі на тры месяцы.
Паліцыя правяла ператрус у кватэры падлетка, паколькі атрымала інфармацыю, што там могуць знаходзіцца наркотыкі. «Падчас дакладнай праверкі кватэры супрацоўнікі выявілі белы парашок, упакаваны ў некалькі мяшкоў. Падрабязны аналіз знойдзенага рэчыва пацвердзіў, што гэта амфетамін у колькасці больш за 4,5 кг і мефедрон», – паведаміла Аляксандра Пепшыцка з прэс-службы паліцыі Ніжняй Сілезіі.
Пасля арышту 18-гадовага падлетка таксама аказалася, што ён падазраецца ў крадзяжы грошай. «Крадзеж адбыўся ў лістападзе. Тады камера відэаназірання зафіксавала маладога чалавека, які забраў кашалёк з грашыма з незачыненага аўтамабіля. У ім было больш за 3000 злотых», – сказала паліцыянтка. На мужчыну склалі пратакол за захоўванне наркотыкаў і крадзеж, ён змешчаны ў СІЗА на тры месяцы. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
PAP/нг