Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 11 953 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2 . За апошнія стукі ад гэтай хваробы памёр 431 пацыент. Найбольшая колькасць новых заражэнняў - больш за 1,5 тысячы –выяўлена на поўдні Польшчы ў Вялікапольскім ваяводстве.
Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Карска падкрэсліў, што эпідэмія не згасае, таму, нягледзячы на святочны час, эпідэмічныя абмежаванні павінны выконвацца:
-Нашы пастаянны заклікі да выкананен сацыяльным абмежаванняў застаюцца актуальнымі. Яны набываюць асаблівую вагу ў час святаў. Застанцеся дома, сёлета навогоднія і калядныя свята трэба сусракаць у вузкім коле сям'і, з якой мы жывем.
Агулам, у Польшчы пацверджана звыш 1 млн 171 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. 24 345 жыхароў краіны памерлі ў выніку гэтай хваробы.
iar/эж