Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі абвясціў аб увядзенні ў Польшчы агульнанацыянальнага каранціну. Ён пачнецца 28 снежня 2020, а завершыцца 17 студзеня 2021 года. Паводле яго слоў, гэта павінна перадухіліць магчымую трэцюю хвалю эпідэміі каранавіруса Sars-Cov-2.
У гэты перыяд на тэрыторыі ўсёй Польшчы будуць зачыненыя гарналыжныя трасы і гаспадрачыя крамы ў гандлёвых цэнтрах, а таксама гатэлі. Працаваць будуць прадуктовыя крамы і аптэкі.
У навагоднюю ноч будзе дзейнічаць забарона на перасоўванне з 19.00 да 6.00 раніцы 1 студзеня.
Асобы, якія прыязджаюць у Польшчу арганізаваным транспартам, будуць абавязаныя прайсці 10-дзённы каранцін.
iar/эж