Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёння ў Польшчы - 11 тысяч новых заражэнняў

18.12.2020 12:01
Памерлі 426 чалавек, 304 з якіх мелі хранічныя захворванні, а 12227 паправіліся. 
Міністр аховы здароўя Польшчы Адам НядзельскіPAP/Rafał Guz

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што на працягу 24 гадзін у Польшчы было зарэгістравана 11013 новых заражэнняў каранавірусам. Памерлі 426 чалавек, 304 з якіх мелі хранічныя захворванні, а 12227 паправіліся. За апошнія 24 гадзіны было выканана 33,9 тысячы тэстаў на каранавірус.

Найбольшая колькасць новых выпадкаў захворвання зафіксавана ў Мазовіі – больш за 1400.

Усяго ў Польшчы пацверджана звыш 1,18 мільёна заражэнняў каранавірусам. Загінула 24 771 чалавек. 915 576 акрыяла.

ав