У польскім Радаме адчыняецца другая ў Польшчы, пасля Катавіцаў, сацыяльная крама.
Гэта адзін са спосабаў падтрымаць людзей у патрэбе. Крама пачне працаваць у сярэдзіне студзеня.
За праект адказвае фонд «Хрысціянскі лад жыцця». Менавіта ён падпісвае кантракты з крамамі і гандлёвымі сеткамі, збірае прадукты і гарантуе, што нічога не сапсуецца – гаворыць старшыня арганізацыі Збігнеў Цесельскі:
-Прадукты ў гэтай краме не будуць каштаваць больш, чым 50% ад рынкавай цаны. А нават цана будзе змяншацца да 10% разам з прыбліжэннем тэрміну прыдатнасці. У нашай краме нічога не можа змарнавацца. Калі мы будзем бачыць, што тэрмін набліжаецца да канца, то мы будзем рыхтаваць супы для бяздомных.
Пакупкі ў сацыяльнай краме змогуць рабіць людзі, якім гарадскі Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання выдасць адмысловую спраўку.
ав