Мэр харвацкага горада Петрыня Дарынка Думбовіч, дзе ў аўторак адбыўся землятрус сілай 6,3 бала, паведаміў пра смерць дзіцяці, інфармуюць мясцовыя СМІ.
«Гэта як у Хірасіме, паловы горада няма, – сказаў Думбовіч у заяве для канала +24sata+. – Я стаю перад мёртвай дзяўчынкай, якая не перажыла землятрусу, мы чакаем дапамогі».
«Горад разбураны, у ім нельга жыць. Катастрофа, маці плачуць па сваіх дзецях, мы не ведаем, што адбываецца ў дзіцячых садках. Нам патрэбна дапамога, патрэбна хуткая дапамога», – звярнуўся ён.
Паводле інфармацыі харвацкай прэсы, штуршок адбыўся ў трох кіламетрах ад Петрыні (больш чым 15000 жыхароў), 47 кіламетраў на поўдзень ад Заграба. Амаль у тым жа самым месцы штуршок адбыўся ў панядзелак; ён меў магнітуду 5,3 балы і пашкодзіў будынкі ў Петрыні і Сісаку, але ніхто не пацярпеў.
ав