Беларуская Служба

«Трэба ўвесці большы кантроль над сацыяльнымі сеткамі»

13.01.2021 10:32
Такім чынам намеснік прэс-сакратара „Права і справядлівасці” пракаментараваў  блакаванне акаўнтаў Дональда Трампа ў сацсетках.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:madartzgraphics/pixabay.com/CC0 Public Domain

Трэба ўвесці правілы, якія дазволяць больш эфектыўна кантраляваць гігантаў СМІ, асабліва сацыяльныя сеткі, лічыць намеснік прэс-сакратара кіроўнай партыі „Права і справядлівасць”. Такім чынам Радаслаў Фогель (Radosław Fogiel) пракаментараваў блакаванне акаўнтаў прэзідэнта Дональда Трампа на такіх сайтах, як Twitter і Facebook.

Паводле палітыка, гэта было занадта далёкае ўмяшанне ў палітычныя пытанні. Радаслаў Фогель лічыць, што ў гэтай справе неабходна прадпрыняць адпаведныя дзеянні на міжнароднай арэне.

- Калі гаворка ідзе пра такіх гігантаў, то адна краіна не дасць сабе з імі рады. Тут трэба браць пад увагу нейкія правілы на міжнародным узроўні, напрыклад, на ўзроўні Еўрасаюза. Надоечы прэм’ер Маравецкі заявіў, што выступіць з нейкімі прапановамі на форуме ЕС.  

Таксама канал YouTube прыпыніў дзейнасць акаўнта прэзідэнта ЗША тэрмінам як мінімум на сем дзён. Нагадваем, акаўнты Дональда Трампа прыпынілі таксама: Twitter, Facebook, Instagram, Snapchat і Twitch.

Паводле іх адміністратараў,  Дональд Трамп падбухторваў да гвалту, які прывёў да беспарадкаў у Вашынгтоне. Прэзідэнт ЗША і яго прыхільнікі кажуць пра цэнзуру. Рашэнне сацыяльных сетак раскрытыкаваў між іншым камісар ЕС па ўнутраным рынку.

аз