Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк выказаў перакананне ў тым, што вучні скончаць навучальны год у сваіх школах у стацыянарным рэжыме. У эфіры Polskie Radio 24 ён нагадаў, што са студзеня пад канец сакавіка ў школах вучыліся 1-3 класы.
Міністр Чарнэк падкрэсліў, што вяртанне ў школу магчыма ў красавіку, але гэта будзе залежаць ад ступені захавання санітарных абмежаванняў, уведзеных урадам.
-У нас 500 тысяч настаўнікаў прышчэпленыя. Гэта дазваляе нам думаць пра рашэнні, якія мы б хацелі прыняць яшчэ ў красавіку. Канешне пры ўмове, што трэцяя хваля каранавіруса прыпыніцца. Вакцынацыя настаўнікаў дазваляе нам думаць, што яшчэ ў красавіку можна вярнуцца да стацыянарнага навучання ў садках, у малодшых класах, а магчыма ў цэлых пачатковых школах.
Міністр адукацыі і навукі дадаў, што калі трэцяя хваля пандэміі сціхне, студэнты польскіх універсітэтаў таксама могуць вярнуцца да дзённай формы навучання. Рашэнні па гэтым пытанні, аднак, будуць прымаць рэктары асобных універсітэтаў.
У бальніцах Польшчы знаходзіцца 34 864 пацыента з COVID-19, што на 173 больш, чым у сераду. 3362 пацыентам патрабуецца падтрымка ШВЛ, што на 20 больш, чым напярэдадні.
ав