Беларуская Служба

Улады прадаўжаюць на тыдзень дыстанцыйнае навучанне ў Польшчы

07.04.2021 16:02
Да 18 красавіка ў Польшчы не будуць працаваць школы, дзіцячыя садкі і яслі.
M    .
Mіністр аховы здароўя Адам Нядзельскі.PAP/Leszek Szymański

Дыстанцыйнае навучанне будзе прадоўжанае яшчэ на тыдзень, пра гэта пасля паседжання Урадавага штаба па барацьбе з крызіснымі сітуацыямі заявіў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі(Adam Niedzielski).

Да 18 красавіка не будуць працаваць школы, дзіцячыя садкі і яслі. Аднак міністр адзначыў, што адкрыццё школ і дзіцячых садкоў з'яўляюцца прыярытэтнымі напрамкамі змякчэння санітарна-эпідэміялагічных абмежаванняў у краіне:

- Першыя крокі ў напрамку вяртання да нармальнасці, гэта будзе адкрыццё дзіцячых садкоў і вяртанне ў школы вучняў наймалодшых класаў. Я спадзяюся, што гэта будзе магчымым яшчэ ў красавіку.  Гаворка ідзе, як пра адкрыццё дзіцячых садкоў, так і, як мінімум, гібрыдную адукацыю для класаў 1-3 базавых школаў.

Міністр аховы здароўя таксама паведаміў, што абмежаванні будуць дзейнічаць падчас травеньскіх святаў у Польшчы.

Пакуль Міністэрства адукацыі і навукі не памяняла тэрмінаў экзаменаў на атэстат сталасці (4 траўня) і выпускных экзаменаў для васьмікласнікаў (25 траўня).

аз

З панядзелка дзіцячыя садкі і яслі па ўсёй краіне будуць зачыненыя

28.03.2021 12:01
Згаданае рашэнне будзе дзейнічаць як мінімум на два тыдні і было прынятае з-за трэцяй хвалі пандэміі каранавіруса.