Упершыню грузавыя кантэйнеры дастаўленыя з марскога порту Гданьска рачным шляхам углыб краіны. Шэсць кантэйнераў агульнай вагой 150 тон прызначаныя для фабрыкі перавязачных матэрыялаў у горадзе Торунь. Назад у порт Гданьска на рачной баржы была дастаўленая прадукцыя торуньскага прадпрыемства.
.
У рачным порце горада Хэлмна кантэйнеры былі перагружаныя і астатнія 44 км да Торуні ехалі на грузавіках.
Праект мае пілотны характар. Яго мэта – паказаць, што пастаўкі тавараў рачным транспартам маюць свае пазітыўныя бакі, яны значна таннейшыя ў параўнанні з аўтатранспартам і менш шкодзяць навакольнаму асяроддзю.
Да гэтага часу па Вісле перавозіліся толькі буйнагабарытныя альбо сыпучыя грузы тыпу вугаль, гравій і будаўнічы пясок. Кантэйнеры дастаўленыя рачным шляхам упершыню.
вс