Беларуская Служба

Дырэктар Нацыянальнага парка Бебжа праз год пасля пажару: Прырода пацярпела менш, чым чакалася

17.04.2021 16:33
У красавіку мінулага году адбыўся самы вялікі пажар у гісторыі найбуйнейшага польскага нацыянальнага парку.
БебжаPublicDomainPictures

-Прырода пацярпела менш, чым меркавалася першапачаткова, у выніку пажару, які адбыўся год таму ў нацыянальным парку Бебжа, - мяркуе дырэктар Артур Вятр. Ён адзначыў, што толькі праз некалькі гадоў можна будзе больш дакладна пра гэта казаць, бо навуковыя даследаванні працягваюцца.

Пажар забалочаных лугоў і лясоў працягваўся з 19 па 26 красавіка 2020 г. Гэта быў самы вялікі пажар у гісторыі гэтага найбуйнейшага польскага нацыянальнага парку. Агонь накрыў 5,5 тысяч гектараў тэрыторыі.

У аперацыі па тушэнні пажару прынялі ўдзел каля 1,5 тыс. чалавек. Дапамагалі прафесійныя пажарныя і валанцёры, салдаты Сіл тэрытарыяльнай абароны, паркавых і лясных службаў, а таксама мясцовыя жыхары. Для тушэння былі выкарыстаны самалёты і верталёты Дзяржаўных лясоў, паліцыі і памежнай службы.

Дырэктар нацыянальнага парку Бебжа Артур Вятр сказаў праз год пасля пажару, што гэта падзея настолькі вялікая, што, напэўна, пакінула след у прыродзе, але праведзеныя да гэтага часу назіранні і даследаванні паказваюць, што шкода меншая, чым чакалася год таму.

ав