Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі спадзяецца, што неўзабаве дзякуючы масавай вакцынацыі санітарныя правілы ў Польшчы могуць быць часткова знятыя. Кіраўнік урада нагадаў, што з панядзелка абмежаванні будуць паслаблены ў большасці ваяводстваў.
У 11 ваяводствах, акрамя Сьлёнскага, Ніжнесілезскага, Вялікапольскага, Лодзінскага і Апольскага, школьнікі пачатковых класаў вернуцца да гібрыднага навучання. У гэтых ваяводствах таксама будзе адноўлена праца салонаў прыгажосці, цырульняў і касметычных кабінетаў.
«Мы таксама падаўжаем існуючыя правілы бяспекі ў касцёлах, культавых будынках, гандлёвых цэнтрах, паштовых аддзяленнях, і буйных крамах», – напісаў кіраўнік урада ў Facebook.
Падрабязны план адкрыцця розных галін эканомікі будзе прадстаўлены на наступным тыдні. Ён прадугледжвае ўзнаўленне працы абʼектаў грамадскага харчавання і гасцінічнага бізнесу, касцельных урачыстасцяў і вяселляў.
ІАР ПР/нг