Беларуская Служба

У Польшчы адзначаюць Дзень памяці генацыду Арменіі

24.04.2021 17:30
Асноўныя цырымоніі ўшанавання памяці ахвяр армянскай разні прайшлі ў Варшаве.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by S. Hermann & F. Richter from Pixabay/CC0

24 красавіка лічыцца пачаткам армянскай разні ў Асманскай імперыі, якая адбылася ў 1915 годзе. У 1915-17 гадах туркі забілі каля 1,5 мільёна чалавек, гэта расправа апісваецца як першы генацыд 20 стагоддзя.

Багдан Каспровіч, дарадца ўрада па пытаннях армянскай меншасці ў Польшчы, падкрэсліў, што гэта самая трагічная падзея ў гісторыі армянскай нацыі. З моманту трагедыі прайшло больш за 100 гадоў, але дагэтуль гэтае злачынства не разлічанае. Шмат гадоў свет не хацеў прызнаваць нічога падобнага ", - зазначыў Багдан Каспровіч.

Польшча ёсць адной з нямногіх краін, якая прызнала забойствы армян генацыдам і асудзіла яго, адпаведны акт быў прыняты Сеймам у 2005 годзе.

Сённяшнія ўрачыстасці, прысвечаныя памяці забітых армян, пачаліся з імшы ў мікрараёне Беляны, каб ушанаваць памяць ахвяр, і нагадаць, што ў Арменіі зноў ідзе вайна, і зноў гінуць людзі.

ПР/юл