Рэпатрыяцыя капіталу – так называецца новая ўрадавая праграма, якая павінна заахвоціць палякаў, пражываючых за мяжой, вярнуцца на радзіму. Пра гэта распавёў у Першай праграме Польскага радыё намеснік міністра фінансаў Ян Сарноўскі.
Уводзіцца шэраг падатковых льготаў для тых, хто захоча вярнуцца. Найважнейшыя з іх – зніжэнне падаткаў для асоб, якія пачынаюць плаціць іх у Польшчы.
- Калі хтосьці вернецца ў Польшчу, то на працягу першых чатырох гадоў ён будзе плаціць значна ніжэйшы падаходны падатак – нават на палову. У тэхнічным плане гэта будзе выглядаць так, што палова заплачанага ў першым годзе падатку будзе вернутая ў другім годзе. І так на працягу чатырох гадоў.
Урад намераны такім чынам прыцягнуць у Польшчу не толькі прадпрымальнікаў, але таксама артыстаў і мастакоў. Дзякуючы іх вяртанню на радзіму ўзбагацілася б культура Польшчы і прывабнасць краіны.
IAR/нг