Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі і міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі ініцыявалі праграму «Прафілактыка 40 плюс». Ейная мэта – праверка стану здароўя, выяўленне праблем са здароўем і магчымых хваробаў на раннім этапе.
«Падобна таму, як мы, скажам так, робім тэхнічны агляд машыны, так мы не павінны забываць пра сябе», – сказаў Матэвуш Маравецкі на прэс-канферэнцыі ў Рашыне пад Варшавай.
Праграма «Прафілактыка 40 плюс» была падрыхтаваная Міністэрствам аховы здароўя. У ейных рамках кожны паляк, якому споўніцца 40 гадоў, атрымае бясплатны дыягнастычны пакет, які можна будзе рэалізаваць у вызначаных медыцынскіх пляцоўках.
Дзеля таго, каб скарыстацца праграмай трэба запоўніць адпаведную анкету ў інтэрнэце, у прыватнасці на сваім профілі на платформе e-pacjent.
аз