Беларуская Служба

За апошнія суткі ў Польшчы былі выяўленыя 98 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі

01.07.2021 14:13
Да гэтай пары ў Польшчы былі зафіксаваныя каля 100 выпадкаў мутацыі «Дэльта» каранавіруса.
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы за апошнія суткі было зафіксавана 98 новых заражэнняў каранавірусам. Памерлі 23 чалавекі, 16 з іх пакутавалі ад спадарожных захворванняў. За апошнія суткі вылечыліся 69 чалавек. Паводле Міністэрства аховы здароўя, колькасць пацыентаў, падключаных да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, зменшылася да 130.

У каранціне знаходзіцца 78 тысяч 577 чалавек. У шпіталях знаходзяцца 855 пацыентаў з COVD-19. Да гэтага часу ў Польшчы было зроблена больш за 29 мільёнаў прышчэпак супраць COVID-19. Цалкам прышчэпленыя амаль 13 мільёнаў 300 тысяч чалавек.

Да гэтай пары ў Польшчы былі зафіксаваныя каля 100 выпадкаў мутацыі «Дэльта» каранавіруса. Экспертаў трывожыць ейная заразлівасць, якая на 40-60 адсоткаў большая, чым у выпадку з папярэдняй мутацыі.

аз