Неабходна правесці глыбокую рэформу Еўрапейскага Саюзу. Гэта лейтматыў сумеснай Дэкларацыі аб будучыні Еўропы, падпісанай апоўдні лідарамі каля 10 партый з Італіі, Іспаніі, Францыі, Венгрыі, Польшчы ў некалькіх сталіцах. Старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі падпісаў дэкларацыю ад імя партыі. Яе мэты ён прадставіў падчас сустрэчы з журналістамі ў штаб-кватэры групоўкі.
Ён растлумачыў, што прычынай ініцыятывы стала арганізацыя канферэнцыі на тэму будучыні Еўропы. Дэкларацыя ўсхваляе ідэю ЕС, але пры гэтым папярэджвае.
- Яна канцэнтруецца на суверэннасці народаў, на шанаванні еўрапейскага права, на адмову ад гэтай агрэсіўнай грамадскай інжынерыі. Гэта дакумент, які гаворыць еўрапейцам, што ёсць іншая магчымасць, іншыя шлях. Асноўнае – гэта тое, што ў кожнай краіне галоўнае – гэта канстытуцыя. Мы не прызнаем прынцыпу, што нейкі закон можа быць па-над канстытуцыяй. Пры гэтым мы згаджаемся, што некаторыя рашэнні трэба прымаць разам, але самыя магутныя дзяржавы не могуць вырашаць за іншых.
Старшыня «ПіС» выразіў спадзяванне, што з цягам часу гэтую ініцыятыву падтрымаюць таксама іншыя палітычныя партыі.
IAR/нг