Беларуская Служба

Міністра аховы здароўя: Аўтарытэт Касцёла можа дапамагчы ў вакцынацыі

03.07.2021 10:37
У Польшчы поўны цыкл вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі амаль 13,5 мільёна чалавек.
    .
Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі.PAP/Tomasz Wojtasik

Да гэтага часу ў Польшчы зроблена больш за 29,5 мільёна прышчэпак супраць COVID-19, а поўны цыкл вакцынацыі прайшлі амаль 13,5 мільёна чалавек. Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі ацаніў, што кампанія вакцынацыі супраць COVID-19 мае патрэбу ў новым імпульсе. «Аўтарытэт Касцёла можа ў гэтым вельмі дапамагчы», – дадаў ён.
На сённяшні дзень Польшча атрымала ўсяго больш за 38 мільёнаў 313 тысяч доз вакцынаў, у тым ліку цэнтры вакцынацыі атрымалі амаль 32 мільёны 505 тысяч доз.

Нагадваем, вакцынацыя супраць COVID-19 пачалася ў Польшчы 27 снежня мінулага года. За гэты час, па розных прычынах, былі ўтылізаваныя больш за 48, 5 тысячы доз прэпаратаў. Зафіксаваныя больш за 12,5 тысячы выпадкаў непажаданай рэакцыі арганізма пасля вакцынацыі.

Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі паведаміў, што палякі атрымалі ўжо амаль 7 мільёнаў «кавідных пашпартоў». Ён нагадаў, што ў выпадку замежных паездак галоўнай перавагай сертыфікатаў з'яўляецца вызваленне ад абавязку каранціну альбо правядзення тэсту на наяўнасць каранавіруса.

Адам Нядзельскі таксама звярнуў увагу на тое, што ў Польшчы неабходны «новы імпульс» па вакцынацыі. «Аўтарытэт Касцёла можа ў гэтым вельмі дапамагчы», – ацаніў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

аз