Беларуская Служба

Прэзідэнт з жонкаю ўручылі медалі за доўгае сямейнае жыццё

05.07.2021 17:02
Узнагароды атрымалі 9 параў, якія пражылі разам 50 і больш гадоў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/mohamed_hassan

На думку прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, шлюб і яго працягласць важныя для польскай дзяржавы. Ён падкрэсліў, што абарона шлюбу замацаваная ў канстытуцыі. У мясцовасці Ліпніца Муравана ў Малапольскім ваяводстве прэзідэнт і яго жонка – Агата Карнхаўзер-Дуда – прынялі ўдзел у цырымоніі ўручэння медалёў парам за доўгае сумеснае жыццё.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што, ствараючы сям'ю, шлюб зʼяўляецца асновай развіцця дзяржавы.

- Чаму сужонства важнае? Бо шлюб – гэта сям’я, гэта дзеці, гэта ўнукі, з часам можа і праўнукі. Гэта развіццё. Але гэта таксама, з пункту гледжання Рэспублікі Польшча, таксама развіццё дзяржавы. Гэта чарговыя пакаленні, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве дзяржавы. Гэта найбольшая каштоўнасць сям’і – развіццё і стабільнасць. Стабільнасць людзей, эмацыйная стабільнасць, выхаванне дзяцей – усё гэтыя элементы.

Прэзідэнт падзякаваў парам, узнагароджаным медалямі, за прыклад, які яны даюць наступным пакаленням. Узнагароды атрымалі 9 параў, якія пражылі разам 50 і больш гадоў.

Раней Анджэй Дуда з жонкаю ўдзельнічалі ў Ліпніцы Мураванай у адкрыцці помніка Леху і Марыі Качыньскім.

нг