Беларуская Служба

Урад абмяркуе «Пакет акадэмічнай свабоды»

06.07.2021 10:02
Новыя правілы павінны забяспечыць свабоду выказвання рэлігійных і філасофскіх перакананняў ва ўніверсітэтах.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.guvo59/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад абмяркуе «Пакет акадэмічнай свабоды», то бок папраўкі ў Закон аб вышэйшай адукацыі. Новыя правілы павінны забяспечыць свабоду выказвання рэлігійных і філасофскіх перакананняў ва ўніверсітэтах.

Новыя нарматыўныя акты, вядомыя як «Пакет акадэмічнай свабоды», прадугледжваюць, што выкладчык ВНУ не можа быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці за выказванне сваіх рэлігійных ці філасофскіх меркаванняў. Папраўку падрыхтавала Міністэрства адукацыі і навукі.

Кіраўнік міністэрства Пшэмыслаў Чарнэк, прадстаўляючы змены, заявіў, што палажэнні павінны забяспечваць свабоду выказвання меркаванняў ва ўніверсітэтах:

- Мы хочам, каб «Пакет акадэмічнай свабоды» забяспечваў свабоду акадэмічных дыскусій на аснове ідэалагічнага плюралізму.

Згодна з новымі правіламі, улады ВНУ павінны паведаміць выкладчыку, што супраць яго вядзецца расследаванне. Падчас гэтай працэдуры выкладчык не можа быць адхілены ад выконвання сваіх абавязкаў.

аз