Беларуская Служба

Прывітыя асобы вызваляюцца ад абавязковага каранціну пасля кантакту з заражанай асобай

06.07.2021 16:04
Паводле апошніх дадзеных Дзяржаўнай санітарнай інспекцыі, менш за 2% цалкам прывітых людзей заражаюцца каранавірусам незалежна ад мутацыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.PAP/EPA/MADE NAGI

Каранцін для прышчэпленых людзей не патрэбны, нават калі яны кантактавалі з варыянтам Дэльта каранавіруса, заявіў прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч(Wojciech Andrusiewicz). Ён дадаў, што паводле апошніх дадзеных Дзяржаўнай санітарнай інспекцыі, толькі менш за 2 працэнты цалкам прышчэпленых людзей заражаюцца каранавірусам, незалежна ад мутацыі:

- Вакцыны – паспяховы інструмент, які забяспечвае ад любой мутацыі каранавіруса. Такім чынам Дзяржаўная санітарная інспекцыя не будзе больш накіроўваць на каранцін поўнасцю прывітых пацыентаў. Такія асобы проста будуць заставацца ў тэлефонным кантакце з інспекцыяй.

Да гэтага часу ў Польшчы былі выяўленыя 166 выпадкаў заражэння рознымі мутацыямі каранавіруса, у тым ліку 113 выпадкаў мутацыi Дэльта.

аз