Беларуская Служба

З сённяшняга дня палякі могуць звяртацца за субсідыямі на набыццё электрычных і вадародных аўтамабіляў

12.07.2021 08:59
Субсідыя складзе 4140 еўра, а ў выпадку сям'і з трыма і больш дзецьмі – амаль 6 тысяч еўра.
 .    .
Электрычны аўтамабіль. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: paulbr75/pixabay.com/CC0 Public Domain

З сённяшняга дня палякі могуць звяртацца за субсідыямі на набыццё электрычных і вадародных аўтамабіляў. Электронныя заяўкі прымаюцца Нацыянальным фондам аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі. Субсідыя складзе 18 750 злотых (4140 еўра), а ў выпадку сям'і з трыма і больш дзецьмі – 27 000 злотых (амаль 6 тысяч еўра). На субсідыі ў рамках праграмы «Мой электрык» было выдзелена 500 мільёнаў злотых (больш за 110 млн еўра).

Мэтай праграмы зʼяўляецца скарачэнне выхлапных газаў, развіццё электрамабільнасці і паляпшэнне якасці жыцця жыхароў. Міністэрства клімату разлічвае на вялікую цікавасць да субсідый з боку семʼяў.

Максімальны ліміт коштаў на транспартны сродак, які субсідуецца, складае 225 000 злотых (49700 еўра). Гэта не распаўсюджваецца на шматдзетных пакупнікоў.

Заяўкі прымаюцца да вычарпання сродкаў альбо да 2025 года.

ав