Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што яго сустрэча са старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен была «вельмі добрай». Такім чынам кіраўнік польскага ўраду падсумаваў перамовы, якія прайшлі ўчора ўвечары ў Бруселі. Яны былі прысвечаныя, у прыватнасці, выкарыстанню грошай з Фонду рэканструкцыі пасля пандэміі:
- Мы размаўлялі, перш за ўсё, пра Нацыянальную праграму рэканструкцыі пасля пандэміі. Мы згадзіліся, што набліжаемся да завяршэння перамоваў па гэтай справе. Можна сказаць, што ўсё на правільным шляху.
Палітыкі таксама гаварылі пра кліматычны пакет. Сустрэча польскага прэмʼера і старшыні Еўракамісіі доўжылася дзве гадзіны. Пасля яе заканчэння Урсула фон дэр Ляен напісала ў Твітары, што размова з кіраўніком польскага ўраду мела станоўчы характар.
аз