Беларуская Служба

18 ліпеня ў Польшчы пачнецца Тыдзень святога Хрыстафора

14.07.2021 19:11
У рамках акцыі будуць збірацца грошы на сродкі транспарту для місіянераў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneartellliii72/pixabay.com/CC0 Public Domain

18 ліпеня ў Польшчы пачынаецца Тыдзень святога Хрыстафора, а разам з ім – «Акцыя св. Хрыстафора 1 грош за 1 кіламетр». Арганізацыя MIVA Polska звяртаецца да ўсіх кіроўцаў з просьбай падтрымаць місіянераў у набыцці транспартных сродкаў, прызначаючы на гэтага 1 грош за кожны праеханы кіламетр.

Купленыя дзякуючы акцыі аўтамабілі, ровары і матацыклы дазволяць місіянеры дабрацца да аддаленых месцаў. Як сказаў дырэктар MIVA Polska айцец Ежы Красніцкі(Jerzy Kraśnicki), у гэтым годзе дапамогі чакаюць 45 місіянераў:

- Неабходныя 19 аўтамабіляў, 8 матацыклаў, 1 трактар, маторная лодка і рачная баржа. Напрыклад трактар патрэбны на місіі на Мадагаскары, рачная баржа – у Бразіліі, маторная лодка – у Перу, матацыклы – на Кубе і ў Калумбіі, а аўтамабілі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

Айцец Ежы Красніцкі дзякуе ўсім ахвярадаўцам і дадае, што ў мінулым годзе, нягледзячы на пандэмію, удалося рэалізаваць амаль 80 праектаў, датычных набыцця транспартных сродкаў для місіянераў. У бягучым годзе MIVA Polska ахвяравала 2 мільёны злотых на 90 розных місійных праектаў, звязаных з транспартнымі сродкамі.

аз