Еўрапейская камісія выдзеліла Польшчы 47 мільёнаў еўра на фінансаванне пяці праектаў, звязаных з чыгуначнай інфраструктурай. Учора Еўракамісія абвесціла вынікі конкурсу ў рамках Фонду CEF. Намеснік міністра фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Вальдэмар Буда растлумачыў, што польскія праекты атрымалі амаль адну шостую ад усіх наяўных сродкаў.
Адзін з бенефіцыяраў у гэтым конкурсе – Цэнтральны камунікацыйны порт, які атрымаў найбольш сродкаў. Еўрапейская камісія часткова прафінансуе між іншым распрацоўку праектнай дакументацыі на будаўніцтва міжгародняга тунэлю.
Конкурс Еўрапейскай камісіі ў дадзеным выпадку адбірае праекты, якія асабліва важныя для наладжвання транспартных шляхоў у Еўропе.
IAR/нг