Беларуская Служба

У Польшчы прадставілі прыкладанне, якое прыдасца за мяжой

16.07.2021 16:34
Гэты інструмент распрацаваны для дапамогі ўсім людзям, якія альбо хочуць выехаць за мяжу, альбо ўжо знаходзяцца там.
Grafika ilustracyjna
Grafika ilustracyjnashutterstock/John Williams RUS

Міністэрства замежных спраў прадставіла прыкладанне «Паляк за мяжой». Асобы, якія плануюць паездку, знойдуць там, між іншым, звесткі пра эпідэмічныя абмежавальныя меры, якія дзейнічаюць у іншых краінах. Прыкладанне можна загрузіць у крамах Play і Appstore.

«Гэты інструмент распрацаваны для дапамогі ўсім людзям, якія альбо хочуць выехаць за мяжу, альбо ўжо знаходзяцца там», – адзначыў намеснік міністра замежных спраў Пётр Ваўжык (Piotr Wawrzyk). «Для тых, хто хоча выехаць з Польшчы, гэта інфармацыя пра правілы ўезду ў тую ці іншую краіну, што можа нас чакаць на месцы, якія правілы перамяшчэння, санітарныя абмежаванні, але і якія абмежаванні могуць быць уведзеныя, напрыклад, у выпадку людзей, якія не прайшлі вакцынацыі», – кажа намеснік міністра. Пётр Ваўжык дадаў, што падарожнікі могуць знайсці ў дадатку адрасы дыпламатычных місій, нумары тэлефонаў і карту з пазначэннем месцазнаходжання дыпламатычных прадстаўніцтваў.

IAR/нг