Польскае Мінздароўя разглядае магчымасць змешвання вакцын для людзей, якія дрэнна ўспрынялі першую дозу
-Разам з Медыцынскім саветам мы разглядаем магчымасць змешвання вакцын. Людзям, якія дрэнна адрэагавалі на першую дозу, можа трэба даць магчымасць прывіцца другой дозай іншага прэпарата, – заявіў у чацвер міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі.
На прэс-канферэнцыі ў Нядзельскага спыталі пра вакцынацыю трэцяй дозай. Ён сказаў, што не прадбачвае такой сітуацыі.
За мінулыя суткі ў Польшчы было выяўлена 126 інфекцый каранавіруса. 9 чалавек памерлі. У цяперашні час у шпіталях знаходзіцца 329 хворых з кавідам.
ав