Беларуская Служба

У Дзень Войска Польскага па ўсёй краіне пройдзе 30 пікнікоў

29.07.2021 15:22
У гэтым годзе не адбудзецца традыцыйнага ваеннага параду з-за пагрозы эпідэміі.
Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак PAP/Tomasz Gzell

-15 жніўня падчас Дня Войска Польскага мы арганізуем 30 пікнікоў па ўсёй краіне, – заявіў у чацвер кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. Сёлетнія ўрачыстасці пройдуць пад лозунгам: «Стань салдатам Рэспублікі Польшча».

Міністр падкрэсліў, што ў гэты дзень Міністэрства абароны хацела б прадставіць грамадскасці прафесіяналізм вайскоўцаў.

На пікніках будуць працаваць перасоўныя пункты прышчэпак.

Некалькі дзён таму кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны абвясціў, што 15 жніўня, у Дзень Войска Польскага, не будзе парада з-за пагрозы эпідэміі.

ав