Урачыстасці адбыліся каля памятнага каменя жаўнерам АК з групы «Żywiciel». Прафесар Мечыслаў Пулаўскі падкрэсліў значэнне паўстанчай барацьбы за вызваленне з нямецкай акупацыі:
-Многія варшаўскія паўстанцы з антыгітлераўскай кааліцыі заплацілі самую высокую цану ў імя свабоды і патрыятызму. Велізарныя страты былі і сярод мірных жыхароў, салідарных з паўстанцамі. Перад гадавінай мы заклікаем, каб праз пакаленні ішла памяць пра іх ахвяру, пра каштоўнасці, якія завялі іх на барыкады, якія надалі сэнс іх змаганню.
На варшаўскім Жалібажы першыя стрэлы паўстання прагучалі ў 17.00. У баях загінулі 1100 чалавек, а 1,5 тысячы трапілі ў палон.
ав