Беларуская Служба

77-м гадоў таму пачалося Варшаўскае паўстанне

01.08.2021 09:04
Яно было адным з найважнейшых нацыянальных паўстанняў у гісторыі Польшчы.
Варшава PAP/Andrzej Lange

Сёння 77-я гадавіна пачатку найбуйнейшай падпольнай узброенай аперацыі ў акупаванай Германіяй Еўропе.

Варшаўскае паўстанне было адным з найважнейшых нацыянальных паўстанняў у гісторыі Польшчы. Яно пачалося 1 жніўня 1944 года і было часткай ваеннай аперацыі Арміі Краёвай пад кодавай назвай «Бужа». Успышка паўстання была запланавана на 17:00, што было названа гадзінай «W». Рашэнне аб пачатку баявых дзеянняў было выдадзена камандуючым Сухапутнай арміяй генералам Тадэвушам Камароўскім пад псеўданімам «Bór». Паўстанне працягвалася 63 дні. Скончылася 2 кастрычніка 1944 года.

Падчас баёў у Варшаве загінулі каля 18 тысяч паўстанцаў, 25 тысяч атрымалі раненні. Былі забіты каля 3500 салдат з Касцюшкаўскай дывізіі. Страты мірнага насельніцтва склалі прыкладна 180 тысяч чалавек. Астатнія жыхары Варшавы, каля 500 тысяч, былі выгнаны з горада, які па загаду Гітлера быў амаль цалкам знішчаны.

ав

Прадстаўнікі дзяржаўных і сталічных уладаў ушанавалі памяць варшаўскіх паўстанцаў

31.07.2021 12:25
Заўтра – роўна 77 гадавіна пачатку Варшаўскага паўстання.