Беларуская Служба

Нашчадкі наваградцаў, якіх выратавалі сёстры-назарэтанкі, маліліся ў Чэнстахове

01.08.2021 15:01
1 жніўня 1943 году нацысты расстралялі 11 сясцёр, якія аддалі жыццё за іншых жыхароў Наваградка.
Siostry Nazaretanki z Nowogródka
Siostry Nazaretanki z Nowogródka.

У нядзелю ў санктуарыі Ясна Гура ў Чэнстахове нашчадкі і сваякі былых жыхароў Навагрудка ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, расстраляных нацыстамі 1 жніўня 1943 году. Манахіні, якія аддалі жыццё за іншых жыхароў, былі беатыфікаваныя Янам Павел II больш за 20 гадоў таму.

На працягу 50 гадоў штогод паломніцтва арганізоўваюць, сярод іншых, вучаніцы сясцёр з Назарэта, нашчадкі сем’яў, выратаваных манашкамі, і людзі, сямейныя карані якіх паходзяць з Навагрудка і ваколіц.

Сёстры ахвяравалі жыццём за 120 чалавек, арыштаваных і прызначаных да расстрэлу.
У ліпені 1943 году немцы пачалі арышты ў Навагрудку. Яны пасадзілі ў турму амаль 120 палякаў. Затым настаяцельніца сясцёр-назарэтанак, сястра Стэла, заявіла аб сваёй гатоўнасці ахвяраваць жыццё за іншых. У рэшце рэшт, нацысты змянілі смяротны прыгавор на высылку на працу ў Германію, а некаторых вызвалілі. Усе яны перажылі вайну.

Узамен манахіні былі выкліканы ў гестапа 31 ліпеня, а на наступны дзень яны былі расстраляныя ў лесе, за 5 км ад Навагрудка.

ав

77-м гадоў таму пачалося Варшаўскае паўстанне

01.08.2021 09:04
Яно было адным з найважнейшых нацыянальных паўстанняў у гісторыі Польшчы.