Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі(Paweł Jabłoński) пацвердзіў, што польскае МЗС прапанавала беларускай спартсменцы Крысціне Ціманоўскай гуманітарную візу.
Нагадваем, пасля таго, як лёгкаатлетка раскрытыкавала беларускіх спартыўных актывістаў Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі адмяніў ейны ўдзел у спаборніцтвах і спрабаваў адправіць яе дадому. Крысціна Ціманоўская выступіла з публічным зваротам да МАК у сацыяльных сетках і заявіла, што яе спрабавалі вывесці ў Беларусь з Японіі супраць яе волі.
Павел Яблоньскі запэўніў у эфіры Першай праграмы Польскага радыё, што Крысціна Ціманоўская зможа працягваць сваю спартыўную карʼеру ў Польшчы:
- Мы неадкладна, то бок яшчэ ўчора, адрэагавалі на сітуацыю. Мы звярнуліся да прадстаўнікоў спадарыні Ціманоўскай. Мы з імі ў пастаянным кантакце.
Намеснік кіраўніка МЗС дадаў, што міністэрства пакуль не можа раскрыць больш падрабязнасцей гэтай справы. Дапамогу беларускай спартсменцы запрапанавала таксама Чэхія.
аз