Беларуская Служба

Польскае МЗС працуе над візітам прэзідэнта Польшчы ў ЗША

02.08.2021 16:03
Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы заявіў, што візіт у ЗША ў графіку планаваных замежных паездак Анджэя Дуды, над якімі працуе міністэрства.
   a.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дудa.PAP/Wojciech Olkuśnik

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі сказаў, што міністэрства працуе над замежнымі візітамі прэзідэнта Анджэя Дуды ў адпаведнасці з узгодненым календаром. Госць Першай праграмы грамадскага Польскага радыё падкрэсліў, што сярод планаваных візітаў таксама паездка прэзідэнта Польшчы ў ЗША.

Намеснік кіраўніка дыпламатыі дадаў, што міністэрства не можа раскрыць больш падрабязнай інфармацыі аб замежных візітах Анджэя Дуды.

Нагадваем, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на пытанне карэспандэнта радыё RMF FM аб запрашэнні прэзідэнта Польшчы ў ЗША адказаў, што пакуль ён яшчэ такога запрашэння не накіраваў.

аз