Беларуская Служба

Польскія F-16 прымуць удзел у місіі air policing ў Ісландыі

03.08.2021 15:09
Нагадваем, Ісландыя, якая з'яўляецца членам НАТА, не мае ўласных ВПС.
 F-16.
Знішчальнік F-16.PAP/Piotr Polak

Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў рашэнне аб запуску польскага ваеннага кантынгента ў рамках аперацыі НАТА ў Ісландыі, паведаміў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Павел Солях. Польшча накіруе на місію air policing чатыры знішчальнікі F-16 і да 140 чалавек персаналу.

«З 5 жніўня гэтага года Польшча далучаецца да групы дзесяці краін Паўночнаатлантычнага альянсу, якія адказваюць за ахову паветранай прасторы НАТА ў рэгіёне Ісландыі, а таксама аказанне дапамогі авіяцыі ў надзвычайных сітуацыях і магчымую абарону насельніцтва ад авіяналётаў», – сказаў кіраўнік прэзідэнцкага Бюро нацыянальнай бяспекі. Ён нагадаў, што Ісландыя, якая зʼяўляецца членам НАТА, не мае ўласных ВПС.

Місія па ахове паветранай прасторы над Ісландыяй пачалася ў 2008 годзе. Яна зводзіцца да перыядычнай прысутнасці самалётаў НАТА і іх камандаў у базе Кефлавік.

PAP/аз