Беларуская Служба

В. Вашчыкоўскі: «Дапамога К. Ціманоўскай – гэта наступства паслядоўнай палітыкі Польшчы»

05.08.2021 11:00
Беларуская бягуння Крысціна Ціманоўская прыляцела ўчора вечарам у Варшаву.
Witold Waszczykowski
Witold WaszczykowskiPR24/AK

Дапамога з боку польскай дзяржавы беларускай спартсменцы Крысціне Ціманоўскай – гэта лагічнае наступства стаўлення польскіх уладаў да беларусаў, якія пакутуюць ад рэпрэсіяў у сваёй краіне. Пра гэта сказаў у эфіры Польскага радыё дэпутат Еўрапейскага парламенту, былы міністр замежных спраў Вітольд Вашчыкоўскі. Ён нагадаў, што з моманту мінулагодніх прэзідэнцкіх выбараў Польшча прымае бежанцаў з Беларусі.

- Мы вырашылі стварыць шырокую праграму дапамогі беларусам. Перш за ўсё мы адкрылі польскія межы для ўсіх, каго ў Беларусі пераследуюць: для студэнтаў, для навукоўцаў, для ўсіх, каму ўдалося збегчы з турмы. Гэта наступства нашай палітыкі, якую мы пачалі год таму.

Беларуская бягуння Крысціна Ціманоўская прыляцела ўчора вечарам у Варшаву. У нядзелю яе знялі з алімпійскіх гульняў за крытыку беларускіх спартыўных чыноўнікаў, яна баялася вярнуцца ў Беларусь. У панядзелак жанчына атрымала гуманітарную візу ў польскім пасольстве ў Токіа. Гуманітарную візу атрымаў таксама яе муж.

ПР 24/нг